Вы тут

МАРГ устанавіў парушэнні заканадаўства пры рэалізацыі сталічнай фірмай плодаагародніннай прадукцыі


Галоўнае ўпраўленне МАРГ па Мінску пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устанавіла парушэнне заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні ў дзеяннях ТАА «Фрэш Эка Трэйд». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Парушэнне выявілася ў продажы буйным гандлёвым сеткам зялёнай цыбулі па цэнах, сфарміраваных з парушэннем парадку фарміравання і прымянення, што прывяло да перавышэння гранічнага максімальнага памеру аптовай надбаўкі. Акрамя таго, пры афармленні таварна-транспартных накладных «Фрэш Эка Трэйд» недакладна паказвала звесткі, звязаныя з усталяваннем цэн на тавары, у дачыненні да якіх устаноўлена дзяржрэгуляванне цэн, а таксама зусім не паказвала сумы панесеных расходаў па фасоўцы.

Эканамічны суд Мінска вынес пастанову аб прыцягненні ТАА «Фрэш Эка Трэйд» да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай ч.4 арт.13. 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры 4% ад сумы грашовай ацэнкі гаспадарчых аперацый. Да адказнасці таксама была прыцягнутая службовая асоба.

Пастановы не абскарджаныя і набылі моц.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.