Вы тут

Ствараем наша заўтра!


«Moladz.by: ствараем якасную будучыню!» пройдзе ў рамках Дня моладзі і студэнцтва, які святкуецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Па задуме арганізатараў, ён пабудаваны такім чынам, каб даць маладым людзям магчымасць заявіць пра сябе ў розных кірунках: патрыятычнае выхаванне, працоўная дзейнасць, здаровы лад жыцця, развіццё навукі. Як паведамляецца на партале цэнтра Moladz.by, кожны дзень будзе тэматычны.


Так, 21 чэрвеня пройдзе #Медыя_дзень, у рамках якога вас чакаюць прамыя трансляцыі і інтэрактывы ў сацыяльных сетках, а яшчэ адкрытыя дыялогі моладзі і вядомых вучоных, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, артыстаў, спартсменаў. А 22 чэрвеня — #Дзень_памяці, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. Будуць арганізаваны мітынгі-рэквіемы, гістарычныя рэканструкцыі і квэсты, дыялогі пакаленняў, акцыі па добраўпарадкаванні памятных месцаў, кінапаказы ваеннай тэматыкі і наведванне музеяў.

У нядзелю 23 чэрвеня моладзь чакае #Дзень_бяспекі, дзе ў ходзе дыялогаў і прафілактычных сустрэч даведаемся аб правілах паводзін на вадзе летам, атрымаем інфармацыю пра небяспеку спажывання і распаўсюджвання наркатычных рэчываў. А яшчэ пройдзе акцыя «Летні патруль» і праект «Крок да поспеху». Пасля 24 чэрвеня ўдзельнікам марафону прапаноўваюць #Дзень_навукі. У рамках яго па ўсёй краіне запланаваны прэзентацыі дзейнасці маладых вучоных, майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі «Навука для ўсіх»... У #Дзень_спорту 25 чэрвеня чакаюцца спартыўна-масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з вядомымі спартсменамі, кіберспартыўныя турніры, забегі, велапрабегі і рэспубліканская акцыя «Народная зарадка».

Нагадваннем маладым людзям пра іх карані стане 26 чэрвеня #Дзень_традыцый. Усе яго мерапрыемствы (наведванне выставак, музеяў і г. д.) будуць прысвечаны тэме беларускай культуры. Працягне марафон 27 чэрвеня — #Дзень_дабра, які будзе мець дабрачынную накіраванасць. Можна наведаць спецыяльныя школы-інтэрнаты, прытулкі для жывёл (сабраць корм для іх). Плануецца правядзенне валанцёрскіх трэнінгаў і дабрачынных канцэртаў.

Фота: Moladz.by

Не абмінуць увагай і Год якасці, бо 28 чэрвеня нас чакае #Дзень_якасці. Ён будзе насычаны прафарыентацыйнымі сустрэчамі на вядучых прадпрыемствах краіны, тэматычнымі пляцоўкамі. Не абыдзецца і без акцый па добраўпарадкаванні паркаў, алей і мерапрыемстваў, прысвечаных Мэтам устойлівага развіцця і экалагічнага асветніцтва.

А 29 і 30 чэрвеня завершыцца марафон #Днём_моладзі. У гэты час ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах плануецца правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.