Вы тут

Дзеля справядлівасці


Грошы — дуалістычная рэч. Нават у Кнізе кніг яны прысутнічаюць і на баку Святла, і на баку цемры. Дзве апошнія лепты ад удавы і трыццаць сярэбранікаў для Іуды. Для людзей разумных і сумленных яны — сродак набыць веды, дапамагчы, наладзіць дабрабыт. Для махляроў, скнар, хабарніка залаты цялец — мэта жыцця і... шлях да злачынства.


Фота з адкрытых крыніц

Памятаеце той час, калі мы з усёй наіўнасцю савецкага сумленнага чалавека паглыбляліся ў сіцылійскія страсці культавага фільма і суперажывалі самаму сумленнаму камісару Італіі — прыгажуну Карада Катані. А ў гэты час карупцыйны спрут роднасных інтарэсаў, наменклатурнага братэрства, а галоўнае — сплаў сквапнасці, вырашчанай бязбожнай эпохай, і ўсёдазволенасці, разбуральна навязанай новымі заходнімі сябрамі, ахутваў калідоры ўлады і заводскіх кантор, кабінеты загадчыкаў і міліцэйскіх начальнікаў. «Для дэмакратыі карупцыя — што змазка для матора», — казалі героі італьянскага серыяла. Дэмакратыя — шырма для татальнага ўзаконенага разрабавання народных багаццяў — зразумелі нуварышы эпохі перамен.

Але ў Беларусі ім не даў разгуляцца бязлітасны барацьбіт з карупцыяй — дэпутат Вярхоўнага Савета Аляксандр Лукашэнка. І гэта было не кіно. Гэта была рэальнасць. Яго простая гаворка падкупляла родным гучаннем, а за смеласцю, з якой ён выкрываў тагачасныя эліты, стаяла народная сіла і ўсенародная падтрымка. Тады, слухаючы Лукашэнку, кожны разумеў: дэпутат нібы выказвае думкі і абурэнне ўсіх людзей. Беларусы хутка наеліся ўяўных заходніх свабод, беларусам хацелася звычайнай праўды і справядлівасці. А пачынаць трэба было з барацьбы з карупцыяй. Яна — прыкмета слабай дзяржаўнасці, як вынік — падзенне маральнасці ў грамадстве, нявер’е ў будучыню, татальнае хабарніцтва. Апраўданняў у такім выпадку шмат: «усе бяруць», «я што, адзін такі?». І ўсё — крах: і дзяржавы, і веры ў сілу ўлады. Багаццямі народа кіруюць тыя, хто стараецца ў сваю кішэнь, а краінай — чужакі. Яркі прыклад — Украіна, і не толькі яна.

Беларусь гэтая чара мінула. Вайну карупцыі Лукашэнка аб’явіў яшчэ на пачатку 1990-х. У той час выступіць супраць карупцыі значыла, па-першае, быць вельмі смелым, па-другое, стратэгічна думаць, каб убачыць пагрозу. Спачатку б прадалі ўсё ў прыватныя валасатыя рукі, а затым краіну — у рукі замежнікаў. Карупцыя — гэта не палітычная з’ява, але — грамадская. Пры любым ладзе ў любой краіне. І барацьба з ёй — гэта не папулізм Лукашэнкі, гэта адзін са слупоў нашай дзяржаўнасці. Гэта прызнаюць нават самыя заўзятыя апаненты Лукашэнкі. Гэта разумеюць усе.

Наша «фішка» — справядлівы свет. Свет можа быць справядлівым толькі без карупцыі. Каб ва ўсіх былі роўныя магчымасці, каб нельга было адкупіцца ад суда, каб вінаватыя былі пакараныя, каб суставы мянялі без хабараў, а малочнатаварныя комплексы будавалі найлепшыя фірмы, а не тыя, хто купіў дзяржаўны заказ. Каб не было разбазарвання агульных грошай, каб не крыўдзіць людзей. Тым больш брыдка і агідна, калі тыя, што ў адных калонах, на адных зборах мандаты паднімаюць, на адных канцэртах песні падпяваюць, апладзіруюць з усімі разам і... бяруць. На чыгунцы — у эквіваленце кошту самалёта.

За некалькі тысяч долараў выдзяляюць зямельныя ўчасткі і выдаюць падрады, за дзясяткі тысяч прыцягваюць замежныя кампаніі для работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый. А дзе гарантыя, што зрабілі якасна? Хто ж будзе кантраляваць тых, хто заплаціў? А які ўдар па іміджы ўлады (бо яе ж хабарнікі прадстаўляюць). Горш за ўдар токам. Беларускія чыноўнікі «бяруць» — які інфармацыйны падарунак апанентам...

Сталічныя дарожнікі і нават менеджары з Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта — бяруць. І не баяцца! Папярэджвае ж Бацька, і не раз: лепш быць бедным на волі, чым багатым у турме. Колькі за трыццаць гадоў прыкладаў, што Лукашэнка слоў на вецер не кідае. Усё роўна бяруць. Выходзіць, грошы прытупляюць не толькі сумленне, але і розум?

Памятаеце, некалі быў вельмі праніклівы відэаролік ад падатковай інспекцыі. Забраць скальпель у хірурга падчас аперацыі або кавалак хлеба з рук сацыяльнага сіраты — хабарнікі робяць тое ж самае.

Але ў нашай краіне іх заўсёды будуць лавіць за руку і караць па ўсёй строгасці закона. Бо так ужо трыццаць гадоў робіць Прэзідэнт. Бо гэта па справядлівасці — каб у старых, удоў і сірот дзве лепты не былі апошнімі, трэба караць іуд, што не грэбуюць трыццаццю сярэбранікамі.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.