Вы тут

Пуціну ўручылі вышэйшую ўзнагароду КНДР — ордэн Кім Ір Сена


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін удастоены вышэйшай дзяржаўнай узнагароды КНДР — ордэна Кім Ір Сена. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 19 чэрвеня ў Пхеньяне. Ордэн расійскаму лідару асабіста ўручыў старшыня дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ын. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).


«Таварыш Кім Чэн Ын сказаў, што лічыць вялікай славай уручэнне ордэна Кім Ір Сена — вышэйшага ордэна КНДР — таварышу Уладзіміру Пуціну ў знак выказвання бязмежнай павагі і даверу нашага ўрада і народа да яго, які мае асаблівыя заслугі ў развіцці адносін паміж дзвюма краінамі — КНДР і Расіяй. Ён зачытаў сумеснае рашэнне Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі (ТПК), Дзяржсавета КНДР і прэзідыума Вярхоўнага народнага сходу (УНС) аб прысуджэнні ордэна і асабіста ўручыў яму ўзнагароду», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Ордэн Кім Ір Сена — заснавальніка народнай рэспублікі — быў заснаваны ў 1972 годзе. Ён уяўляе сабой пяціканцовую зорку з выявай Кім Ір Сена.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.