Вы тут

БЧ папярэдзіла аб адхіленні цягнікоў ад графіка з-за ліўняў і моцнага ветру


Беларуская чыгунка папярэджвае аб адхіленні паяздоў ад графіка руху з-за ліўняў і моцнага ветру, паведамілі БелТА ў БЧ.


Фота БелТА

«Па шэрагу рэгіёнаў краіны праходзіць навальнічны фронт з ліўнямі і моцным ветрам. З-за неспрыяльных умоў надвор’я на асобных участках Беларускай чыгункі цягнікі накіроўваюцца з адхіленнем ад графіка руху», — адзначылі ў БЧ.

Найбольш складанае становішча на ўчастку Маладзечна — Мінск, дзе з-за непагадзі адбылося падзенне дрэў на чыгуначныя пуці і лініі электразабеспячэння. Цягнікі на гэтым напрамку едуць з адхіленнем ад графіка руху да 1 гадзіны 30 хвілін.

БЧ прымае аператыўныя меры па ўстараненню наступстваў стыхіі і ўводу паяздоў у графік.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.