Вы тут

Дэпутаты ўшануюць памяць сваіх папярэднікаў


22 чэрвеня, у рамках мерапрыемстваў Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у фае Авальнай залы Дома Урада адбудзецца мітынг-рэквіем. Мерапрыемства прысвечана памяці дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі.


Фота з адкрытых крыніц

Пасля вайны імёны 26 загінулых дэпутатаў былі ўвекавечаны на двух мармуровых стэлах, размешчаных каля ўвахода ў Авальную залу. Напярэдадні 80-годдзя пачатку вайны па ініцыятыве Палаты прадстаўнікоў у краіне была праведзена маштабная пошукавая работа, у выніку якой спіс дэпутатаў на стэлах папоўніўся яшчэ 68 імёнамі.

Прэзентацыя новых мемарыяльных стэл, а таксама кнігі «Яны былі першымі. Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання» прайшла 22 чэрвеня 2021 года. Пры садзейнічанні членаў Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе каля стэл устаноўлена таблічка з QR-кодам міжнароднага гістарычнага праекта «Лічбавая зорка», створанага для пошуку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У мітынгу-рэквіеме 22 чэрвеня 2024 года прымуць удзел кіраўніцтва і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, праўнучка дэпутата Вярхоўнага Савета БССР першага склікання Федасенка Агаф’і Іванаўны Клінцова Ю.С., члены Цэнтральнага камітэта БРСМ, выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры , а таксама Мінскага радыётэхнічнага каледжа.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.