Вы тут

Моцная бура ў Зэльвенскім раёне стала прычынай смяротнага траўміравання жанчыны


Сёння ноччу ў вёскі Беражкі Зэльвенскага раёна назіралася лакальнае ўзмацненне ветру. Сарваны дахі жылых дамоў, З-за паваленых дрэў адбылося частковае пашкоджанне ліній электраперадач, што прывяло да адключэння электраэнэргіі ў двух населеных пунктах і 9 фермах. Зафіксаваны факты падзення дрэў на чыгуначныя пуці і аўтамабільныя дарогі. 


Адным з такіх дрэў была смяротна траўміравана жанчына 1982 года нараджэння.

На месцы надзвычайнай сітуацыі разгорнуты штаб па ліквідацыі наступстваў урагану, які ўзначаліў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік. Работы вядуцца з удзелам начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрыя Лакізы, генеральнага дырэктара Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіла Ігнаціка, іншых адказных службаў і органаў улады. 

Як перадае прэс-служба аблвыканкама, ноччу губернатар выехаў у Зэльвенскі раён.

Па аператыўнай інфармацыі, прынятымі мерамі рэагавання аператыўна адноўлены аўтамабільны і чыгуначны рух. Устанаўліваецца аб’ём страты. Падрыхтавана 20 месцаў для размяшчэння грамадзян, чые дамы найбольш былі пашкоджаны стыхіяй. А гэта дахі 35 дамоў. 

Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі — ідзе расчыстка пад’язных дарог, вырубка небяспечных дрэў, аднаўляюцца лініі электраперадач. Прымаюцца іншыя неабходныя меры. 

Губернатар Гродзенскай вобласці выказаў глубокія спачуванні родным загінулай жанчыны. 

Уладзімір Каранік зазначыў, што адбылося лакальнае ўзмацненне ветру, хуткасць якога складана разлічыць. У выніку пашкоджаны дахі дамоў, мноства паваленых дрэў. У першую чаргу ўлады бачаць сваю задачу максімальна аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі ад урагану. 

На чыгуначным палатне рух поўнасцю адноўлены, убраны ўсе дрэвы з аўтамабільнай трасы. Як падкрэсліў губернатар, падрыхтаваны месцы для размяшчэння тых гаспадароў, чые дамы значна пашкоджаны. Але многія людзі хочуць заставацца ў сваіх дамах, паколькі зараз цёплая пара года. 

«Мы ўжо дамовіліся з усімі аператыўнымі службамі. Сюды будуць накіраваны прадстаўнікі «Белдзяржстраха», каб максімальна і аператыўна на месцы ацаніць страты, аформіць усе дакументы», — падкрэсліў губернатар. 

Разгорнута работа па аказанні дапамогі пацярпелым. Паўтары тысячы лістоў шыфера прадставіць Зэльвенскі раён. Больш 30 тысяч ёсць у рэзервным запасе на прадпрыемстве «Краснасельскбудматэрыялы». Па словах Уладзіміра Караніка, людзям будзе аказана дапамога не толькі будаўнічымі матэрыяламі, але і працоўнай сідай. «Важна максімальна аператыўна ўсё жыллё нашых грамадзян прывесці ў прыдатнае для пражывання», — акцэнтаваў увагу губернатар рэгіёна. 

Літаральна за кароткі перыяд у населеных пунктах адноўлена падача электраэнэргіі. У тым ліку, дзіцячага летніка, які знаходзіцца ў васьмі кіламетрах ад эпіцэнтра стыхіі. На шчасце, ні дзеці, ні летнік не закрануты ураганам.

Уладзімір Каранік падзякаваў мясцовых жыхароў, большасць якіх, негледзячы на перажытае, не губляюць аптымізму і упэўнены, што дзяржава іх не пакіне сам-насам з іх бядой. Улады зробяць усё магчымае, каб не падвесці іх давер, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. 

Па факту гібелі жанчыны Зэльвенскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. 

Трагедыя адбылася на беразе Зэльвенскага вадасховішча. Па даным следства, вечарам 19 чэрвеня падчас урагана парывам ветра паваліла дрэва, якое прыдавіла 43-гадовую жыхарку Ваўкавыскага раёна.

Па папярэдняй інфармацыі загінулая разам з мужам і дзецьмі адпачывалі на вадаёме. Каля шасці гадзін вечара падняўся моцны шквалісты вецер. Каб не дапусціць падзення палаткі, у якой знаходзілася дзіця, сужэнцы некаторы час яе трымалі. У нейкі момант жанчына адышла ад палаткі і трапіла пад падаючае дрэва. 

Прыбыўшыя на месца падраздзяленні МНС распілавалі паваленае дрэва і выцягнулі пацярпелую. Да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі праводзіліся рэанімацыйеыя мерапрыпрыемствы. Аднак гэта не дапамагло і медработнікі канстантавалі смерць жанчыны. Яе муж і дзіця не пацярпелі.

Па інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, у выніку моцнага ветра ў шасці населеных пунктах Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў пашкоджаны дахі амаль паўсотні жылых дамоў і 23 пабудоў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота прэс-службы аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.