Вы тут

БЕЛАЗ першым у савецкім аўтапраме роўна 57 гадоў таму атрымаў знак вышэйшага стандарту якасці


Роўна 57 гадоў таму, 20 чэрвеня 1967 года, самазвалу БЕЛАЗ-540А і яго мадыфікацыям быў прысвоены Дзяржаўны знак якасці СССР, паведамілі БелТА ў прэс-службе холдынга.


Фота БелТА

БЕЛАЗ удастоіўся права маркіравацца знакам вышэйшага стандарту якасці першым з усёй прадукцыі савецкага аўтапрама і першым у БССР.

«Машына ўжо тады апярэджвала час сваімі тэхнічнымі рашэннямі і была канкурэнтаздольнай на многія гады наперад. З першага ж узору было наладжана цеснае супрацоўніцтва з навукай. Можна сказаць, самі стваралі навуку», — успамінае Герой Беларусі Павел Марыеў, які з 1959 года працаваў на БЕЛАЗе (у тым ліку з 1992 па 2007 год — генеральным дырэктарам завода).

Самазвалы БЕЛАЗ-540, БЕЛАЗ-540А і іх мадыфікацыі былі запатрабаваны па ўсім СССР на самых грандыёзных будоўлях і на здабычы карысных выкапняў, а таксама актыўна пастаўляліся на экспарт. Машыны выпускаліся серыйна з 1965 па 1985 год. Усяго было выраблена больш за 44 тыс. 27-тоннікаў у розных мадыфікацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.