Вы тут

У Кітаі імкліва развіваецца рэкламная індустрыя


Рэкламная індустрыя Кітая прадэманстравала імклівы рост у мінулым годзе і па маштабах рынку працягнула займаць другое месца ў свеце. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку КНР, перадае «Сіньхуа».


Па даных ведамства, у мінулым годзе сукупны даход буйных кампаній і бюджэтных устаноў у гэтым сектары вырас на 17,5 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў прыкладна 1,31 трыльёна юаняў (каля 184 млрд долараў). Акрамя таго, індэкс, які вымярае развіццё рэкламнай індустрыі Кітая, летась склаў 119 пунктаў, што на 9,1 працэнта больш, чым годам раней.

Што тычыцца інтэрнэт-рэкламы, у мінулым годзе гэты сегмент таксама рос імклівымі тэмпамі, склаўшы, паводле даных Дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку КНР, амаль 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэкламнага бізнэсу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.