Вы тут

Сенатары адобрылі звыш 20 законапраектаў


У прыватнасці, на чарговым пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу восьмага склікання разгледжаны праекты Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх», «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», «Аб змяненні законаў па пытаннях урэгулявання неплацежаздольнасці», ратыфікаваны шэраг міжнародных дакументаў. 


Фота: БелТА

Прадстаўляючы законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч адзначыў, што законапраект распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы. «Адрозненнем бягучага законапраекта ад папярэдніх з’яўляецца тое, што вызваленыя па амністыі будуць максімальна ўцягнуты ў эканоміку краіны, — падкрэсліў ён. — Так, асуджаным у выглядзе грамадскіх работ, выпраўленчых работ, іншых мер крымінальнай адказнасці амністыя будзе прымяняцца толькі калі такія асобы на дзень разгляду матэрыялаў на працягу не менш як трох месяцаў працуюць, вучацца або займаюцца іншай дзейнасцю — лічацца занятымі ў эканоміцы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Таксама ў законапраекце замацавана ўстанаўленне шматлікіх прававых наступстваў прымянення амністыі да асоб, асуджаных да пакарання ў выглядзе абмежавання і пазбаўлення волі. Прадугледжана скараціць тэрмін пакарання на адзін год жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, не пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Таксама амністыю плануецца прымяніць да шматдзетных жанчын, якія маюць трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, не пазбаўленых бацькоўскіх правоў, асуджаных за здзяйсненне злачынства, спалучанае з забойствам або прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або смерць. Як і ў папярэднім Законе „Аб амністыі“, прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год за здзяйснення злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхатропаў, іх прыкурсораў і аналагаў асобам, якія здзейснілі злачынства да 18 гадоў. Прапаноўваецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год асобам, якія здзейснілі карупцыйныя злачынствы з канфіскацыяй». 

Такім чынам, ад пакарання плануецца вызваліць або вызваліць умоўна, а таксама замяніць пакаранне больш мяккім, каля 5 тысячам асуджаных. Адначасова прапаноўваецца скараціць тэрмін пакарання на год 2850 асуджаным іншых катэгорый. 

Як звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы, амністыя з’яўляецца гуманнай і справядлівай мерай. «І пры добрых паводзінах можна выкарыстаць гэтую меру гуманных адносін дзяржавы да сваіх грамадзян», — дадаў ён. 

Якія яшчэ законапраекты адобрылі сенатары, раскажам у бліжэйшым выпуску «Мясцовага самакіравання». 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.