Вы тут

Чым займаюцца ў Брэсцкай крэпасці, акрамя экскурсій


Загадчыца навукова-асветнага аддзела ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» Іна Кавальчук расказала аб навукова-даследчай дзейнасці комплексу, паведамляе БелТА.


«Сёння Брэсцкая крэпасць — гэта не толькі музей, насамрэч гэта ўжо і навукова-даследчы цэнтр, дзе праходзяць і міжнародныя канферэнцыі. У тым ліку 21-22 чэрвеня на нашай пляцоўцы будзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі „Роля партызан у аперацыі „Баграціён“. Будзе прэзентацыя кнігі бібліятэкі Саюзнай дзяржавы, прысвечанай аперацыі „Баграціён“», — сказала Іна Кавальчук, дадаўшы, што 27-28 чэрвеня адбудзецца і канферэнцыя, арганізаваная супрацоўнікамі комплексу, на тэму «1944 год. Спадчына і вызваленне Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах».

Іна Кавальчук адзначыла, што дзякуючы даследчай, пошукавай дзейнасці працягваецца ўстанаўленне імёнаў і лёсаў, звязаных з абаронай Брэсцкай крэпасці: «За апошнія тры гады заведзена больш за 20 асабістых спраў на воінаў гарнізона і зацверджаны абаронцамі крэпасці 22 чалавекі».

Яна адзначыла, што адпаведных спісаў не было. «У гэтым уся і праблема. А тое, што было, было знішчана. Таму ўстанаўліваюцца імёны і лёсы па крупінках. У нашай электроннай кнізе памяці 1270 імёнаў. Пад плітамі мемарыяла пахаваны 1048, а ўстаноўлены толькі 277, — сказала загадчыца навукова-асветнага аддзела. — Справа ў тым, што не адразу гэтая тэма стала вядомая. І даследаванні, устанаўлення імёнаў і лёсаў (пачаліся не адразу. — Заўвага БелТА). Мінулі нават дзесяцігоддзі. А для таго каб вынесці імя на пліты мемарыяла, трэба было тры сведкі адначасова, якія пацвердзілі б гібель гэтага чалавека».

Па словах Іны Кавальчук, устаноўленая тысяча імёнаў — гэта тыя, хто змагаўся на фронце, загінуў у палоне. «Цяпер базы даных ужо адкрыты і наша задача цяпер — як мага больш вярнуць гэтых імёнаў. Таму што з розных куткоў былога Савецкага Саюза кожны тыдзень прыходзяць запыты па ўстанаўленні лёсу сваякоў. Не заўсёды яны, вядома, (былі. — Заўвага БелТА) у самой Брэсцкай крэпасці — нехта ў Брэсце», — сказала яна, дадаўшы, што пошук многія сем’і вядуць да гэтага часу.

Іна Кавальчук таксама звярнулася да тэмы пошукавых работ. «Гэта ўжо іншая гісторыя. Летась былі падпахаваны пад плітой мемарыяла дзесяць невядомых. Ужо больш за 80 гадоў прайшло, але яны, на жаль, засталіся невядомымі. Сярод іх — двое цывільных. Гэта ўжо вынік дзейнасці 52-га спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Рэспублікі Беларусь. Беларусь», — адзначыла загадчыца навукова-асветнага аддзела. Яна дадала: «Гэтая тэма для нас яшчэ не закрытая. Нават праз 80 гадоў гэта наша штодзённая праца, не проста экскурсіі. Кожнае імя ўстаноўленае — гэта наша перамога».

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.