Вы тут

Прэзідэнт Румыніі адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду генсака НАТА і падтрымаў Рутэ


Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс зняў сваю кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара НАТА. Пра гэта стала вядома па выніках паседжання Вышэйшага савета нацыянальнай абароны краіны, паведамляе ТАСС.


Фота з адкрытых крыніц

Пры гэтым Ёханіс падтрымаў прызначэнне на кіруючую пасаду ў Паўночнаатлантычным альянсе выконваючага аабавязкі прэм’ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ.

«Прэзідэнт Клаўс Ёханіс заклікаў членаў савета прыняць рашэнне аб кандыдатуры Марка Рутэ на пасаду генеральнага сакратара НАТА, паведаміўшы, што выступае за падтрымку Румыніяй кандыдатуры прэм’ер-міністра Нідэрландаў», — адзначаецца ў заяве па выніках пасяджэння.

Для прызначэння генеральнага сакратара альянсу неабходна згода ўсіх 32 членаў НАТА, але кандыдатуру Рутэ доўгі час блакіравалі Румынія і Венгрыя. Будапешт у выніку падтрымаў яго прызначэнне.

Цяперашні кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг завяршае свае паўнамоцтвы восенню гэтага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.