Вы тут

Што будзе, калі пенсіянер не паспеў адкрыць рахунак у банку для атрымання пенсіі.


Што будзе, калі пенсіянер не паспеў адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі і дапамог, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Так, з 1 ліпеня змяняецца парадак выплаты пенсій, дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, дапамогі па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту для атрымальнікаў, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах. Змяненні распаўсюджваюцца на тых, хто дадзеныя сацыяльныя выплаты атрымліваў да гэтага на пошце або іх дастаўлялі дадому.

Дадзеныя грамадзяне для атрымання пенсій і дапамог у тэрмін павінны да 21 чэрвеня ўключна адкрыць базавы рахунак у банку, а таксама напісаць заяву аб пералічэнні сацыяльных выплат у банк. У Мінпрацы супакоілі, што тыя, хто не паспее гэта зрабіць, без сацвыплат не застануцца. Кожны такі выпадак будзе разглядацца індывідуальна. «Звяртаем увагу, што выплатныя ведамасці на наступны месяц фарміруюцца ў 20-х чыслах папярэдняга месяца», — падкрэслілі ў ведамстве.

Працягнуць атрымліваць сацвыплаты на пошце змогуць атрымальнікі пенсій ва ўзросце старэйшыя за 70 гадоў і інваліды I і II групы, атрымальнікі дзіцячых дапамог інваліды I і II групы і сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымальнікі пенсій, дзіцячых дапамог, дапамог па догляду якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.