Вы тут

Маладым спецыялістам даць грошы на ўладкаванне


Уступіў у сілу Указ № 95, падпісаны кіраўніком дзяржавы 14 сакавіка. Дакумент удасканальвае дзеючы механізм выдзялення маладым спецыялістам ільготных крэдытаў на набыццё хатняй маёмасці.


Фота: pixabay.com

Ільготныя крэдыты даюцца тэрмінам на пяць гадоў. Працэнтная стаўка за іх карыстанне складае 25% стаўкі рэфінансавання, на сёння гэта каля 2,4% гадавых. Памер ільготнага крэдыту — да 30-кратнага БПМ. У чэрвені яго максімальны памер можа скласці парадку 13,5 тысячы рублёў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У сувязі са зменамі, даецца магчымасць набыцця за кошт ільготных крэдытаў любых нехарчовых спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці.

Прэтэндаваць на льготны крэдыт цяпер змогуць не толькі маладыя спецыялісты, абавязаныя адпрацоўваць устаноўленыя заканадаўствам тэрміны абавязковай працы, службы, але і выпускнікі дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія самастойна працаўладкаваліся ў сельскіх населеных пунктах альбо добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце не па месцы жыхарства бацькоў. Права на льготны крэдыт распаўсюджваецца на спецыялістаў, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Таксама пашыраецца кола арганізацый, працаўладкаванне ў якія дае права на атрыманне льготнага крэдыту. У яго ўключаны ўсе дзяржаўныя арганізацыі і арганізацыі з доляй уласнасці дзяржавы 50 і больш працэнтаў.

У мэтах рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў уводзіцца абавязковае патрабаванне для льготных умоў крэдытавання — адпрацоўка ўстаноўленага тэрміну працы або службы. У выпадку яго невыканання будзе праводзіцца пераразлік памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам і выплата сумы расходаў рэспубліканскага бюджэту, звязаных з яго выдзяленнем.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.