Вы тут

Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру WTA-500 у Берліне


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $922,5 тыс., паведамляе БелТА.


У сённяшнім матчы другога круга трэцяя ракетка планеты ўпэўнена перайграла расіянку Дар’ю Касаткіну (14-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:1, 6:4. У паядынку за трапленне ў паўфінал Сабаленка сустрэнецца з яшчэ адной расійскай тэнісісткай Ганнай Калінскай (24).

Учора ў чвэрцьфінал выйшла яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (19), якая абыграла турчанку Зейнэп Сонмез (157) — 6:3, 6:3. У першым раўндзе Азаранка ўпэўнена перайграла дзевятую ракетку планеты грэчаскую тэнісістку Марыю Сакары — 6:4, 6:2, а ў паядынку за трапленне ў 1/2 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (4). На старце парнага разраду Вікторыя Азаранка і іспанка Паўла Бадоса перамаглі расіянак Кацярыну Аляксандраву і Ірыну Храмачову — 6:3, 6:4.

У 2021 годзе Азаранка і Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду гэтых спаборніцтваў.

Цяперашні турнір на адкрытых травяных кортах нямецкай сталіцы завершыцца 23 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.