Вы тут

Датчыкі кантралююць хуткасць на 12 участках дарог Мінска


Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на 12 участках дарог Мінска. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Сёння датчыкі працуюць на вуліцах Маякоўскага, Ванеева, Дзянісаўскай, Радыяльнай, Ваўпшасава, Прытыцкага, праспектах Дзяржынскага, Пушкіна, Жукава і Партызанскім. Размова аб участках дарог, на якіх аўтамабілістам дазволена перамяшчацца з хуткасцю 60 км/гадз.

Прылады ўсталяваныя на МКАД (тут абмежаванні складаюць 90 км/г), а таксама на пр. Незалежнасці, дзе легкавыя аўта могуць развіваць хуткасць да 80 км/г, грузавыя — да 60 км/г.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.