Вы тут

Фінальны рывок плыўцоў і старт баталій у дзюдо


Пяцьдзясят камплектаў узнагарод у сямі відах спорту будуць разыграны ў дзявяты дзень спаборніцтваў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Пасля васьмі дзён спаборніцтваў у актыве беларускай дэлегацыі 165 узнагарод (34-56-75) і другі радок у агульнакамандным заліку. Як і напярэдадні, сёння найбольшая колькасць узнагарод будзе разыграна ў плаванні, барацьбу за чарговым золатам павядуць ужо шматразовыя чэмпіёны Гульняў Ілля Шымановіч (200 м брасам) і Аліна Змушко (50 м брасам), таксама за перамогі паспрачаюцца Анастасія Шкурдай (200 м на спіне) і Анастасія Куляшова (100 м батэрфляем).

Насычаны дзень чакаецца на вяслярным канале, дзе запланаваны адразу 10 фіналаў. У чацвер беларускія экіпажы выйгралі 8 узнагарод з 12 магчымых, у пятніцу весляры вызначаць наймацнейшых як у адзіночках, так і ў двойках. На старт заездаў выйдуць больш за трыццаць беларускіх спартсменаў, у тым ліку мультымедалісткі казанскага форуму Лізавета Вількова, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Алена Наздрова і Іна Нядзелькіна.

21 чэрвеня стартавы дзень спаборніцтваў па дзюдо. Сёння атлеты разыграюць медалі ў сямі вагавых катэгорыях, удзел у паядынках прымуць нашы Арцём Коласаў (да 60 кг), Конрад Шока (да 66 кг), Ягор Трухан, Руслан Галачоў (абодва — да 73 кг), Яна Макрэцкая, Паліна Слесарэнка (абедзве — да 63 кг), Дар’я Канцавая (да 78 кг) і Вікторыя Суворава (звыш 78 кг).

Таксама ў пятніцу на Гульнях выступяць прадстаўнікі традыцыйнага цюркскага віду барацьбы пад назвай корэш, у ліку ўдзельнікаў беларусы Максім Красінскі (да 60 кг), Іван Дубіна (да 85 кг), Аляксей Громаў (да 100 кг) і Захар Багрыцэвіч (звыш 100 кг)..

У мастацкай гімнастыцы дзяўчаты выявяць лепшых у мнагаборстве. У спаборніцтвах сеніярок выступяць беларускі Анастасія Салос і Аліна Рэчкіна, у турнір юніёрак адабраліся Ніколь Леўта і Ніка Косціна, у групавых практыкаваннях будуць прадстаўлены юніёрская і дарослая каманды Беларусі.

Апошні камплект узнагарод будзе разыграны ў шахматах — беларуская пара Максіма Царука і Ксеніі Зелянковай згуляе ў змешаным турніры па бліц. Фехтавальшчыкі, якія два папярэднія дні спаборнічалі ў асабістых заліках, цяпер пачынаюць каманднае саперніцтва. Беларускія чацвёркі заяўлены ва ўсіх пятнічных відах: у жаночай рапіры і шаблі, а таксама ў мужчынскай шпазе.

Акрамя таго, 21 чэрвеня паўфінальныя баі правядуць нашы баксёры Вадзім Воўчак (да 63,5 кг) і Аляксей Коктыкаў (да 80 кг), якія ўжо гарантавалі сабе мінімум бронзу. Таксама сёння другі паядынак у рамках групавога этапа правядзе зборная Беларусі па фіджытал-футболе, сапернік — каманда В’етнама. У выпадку перамогі нашы гульцы ў гэты ж дзень будуць змагацца ў чвэрцьфінальным матчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.