Вы тут

Ваенныя Рэспублікі Карэя адкрылі папераджальны агонь па салдатах КНДР


Ваенныя Рэспублікі Карэя 20 чэрвеня адкрылі папераджальны агонь пасля парушэння граніцы салдатамі КНДР. Пра гэта са спасылкай на Аб’яднанае камандаванне начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя паведамляе РИА Новоти.


Фота БелТА

У чацвер каля 11 гадзін раніцы салдаты КНДР перасеклі дэмаркацыйную лінію ў межах дэмілітарызаванай зоны ў цэнтральнай частцы мяжы. Папераджальны агонь з сумежнага боку прымусіў іх вярнуцца на свой бок мяжы, перадае агенцтва Рэнхап.

Аб’яднанае камандаванне начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя мяркуе, што інцыдэнт быў выпадковым. Паўночнакарэйскія салдаты пасля вяртання на свой бок працягвалі працаваць да ночы.

За месяц гэтае трэцяе парушэнне мяжы з боку КНДР, раней падобныя інцыдэнты фіксаваліся 9 і 18 чэрвеня. Сеул адзначаў, што ў абодвух выпадках размова ішла аб ненаўмысных дзеяннях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.