Вы тут

ЗША і Кітай аднавілі перагаворы па ядзернай зброі ўпершыню за пяць гадоў


Паўафіцыйныя перагаворы па тэме ядзерных узбраенняў упершыню за пяць гадоў сталі весці Вашынгтон і Пекін. Аб гэтым са спасылкай на ўдзельнікаў амерыканскай дэлегацыі паведамляе РИА Новости.


Фота БелТА

Кансультацыі былі двухдзённымі і праходзілі ў канферэнц-зале аднаго з атэляў у Шанхаі.

Прадстаўнікі Кітая заявілі аб намеры не звяртацца да пагроз прымяніць ядзерную зброю з-за сітуацыі вакол Тайваня, адзначае агенцтва Рэйтэр. Пекін выказаў упэўненасць у тым, што здольны «атрымаць верх у барацьбе за Тайвань» без выкарыстання ЯА, сказаў адзін з арганізатараў перагавораў вучоны Дэвід Сантора.

У асноўным удзельнікі перагавораў — экс-чыноўнікі і вучоныя.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.