Вы тут

«Каралеву Студэнцтва Беларусі 2024» абралі ў Мінску


Мерапрыемствы прайшлі 20 чэрвеня ў канцэртнай зале Prime Hall пад слоганам «КОСМАС НАШ — ЖАНОЧЫ СУСВЕТ». За жаданы тытул змагаліся 15 таленавітых студэнтак вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.


Дзяўчаты прайшлі нямала выпрабаванняў, паказалі сябе з лепшага боку ў розных дэфіле. Сапраўдным сюрпрызам вечара стаў новы падыход да аратарскага конкурсу. Фіналісткі раскрывалі тэму «Жаночы розум — шлях да таямніц Сусвету», зазіраючы ў лёсы канкрэтных людзей, якія маюць немалое значэнне ў іх лёсе на фінале.

Па выніках усіх выпрабаванняў Каралевай Студэнцтва Беларусі 2024 года стала студэнтка 3 курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юлія Сінкевіч, I Віцэ-каралевай — студэнтка 1 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Анастасія Некрашэвіч. Тытул «II Віцэ-каралевы Студэнцтва Беларусі 2024» падзялілі паміж сабой студэнтка 4 курса Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Паліна Кіслая і студэнтка 2 курса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандра Карповіч. Да таго ж тытул Каралевы Студэнцтва Беларусі — 2024 online атрымала студэнтка 1 курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Анастасія Філіпчык.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.