Вы тут

Прадстаўніцы жаночай беларускай каманды па боксе выйгралі пяць бронзавых узнагарод Гульняў БРІКС


Прадстаўніцы жаночай беларускай каманды па боксе заваявалі пяць бронзавых медалёў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Да паўфінальнай стадыі спаборніцтваў дайшлі шэсць беларусак, з якіх прайсці ў фінал удалося толькі адной — у вагавой катэгорыі да 54 кг Таццяна Трушкіна перамагла Беату Аршбу з Абхазіі. Саперніцай Трушкінай у вырашальным паядынку 22 чэрвеня будзе прадстаўніца Узбекістана Нігіна Уктамава. У мужчынскай частцы турніру паўфіналістамі Гульняў БРІКС сталі два нашы баксёры — Вадзім Волчак (да 63,5 кг) і Аляксей Кокцікаў (да 80 кг). Паядынкі з удзелам беларусаў адбудуцца ў Казані ў пятніцу.

Яшчэ пяць нашых спартсменак у 1/2 фіналу пацярпелі няўдачы, але сталі ўладальніцамі бронзы, паколькі баі за трэцяе месца на турніры не прадугледжаны. Узнагароды атрымалі Мілана Фаміна (да 48 кг), Яна Бурым (да 50 кг), Марына Мулярчык (да 57 кг), Ала Івашкевіч (да 60 кг) і Вікторыя Кебікава (да 81 кг). Такім чынам, колькасць беларускіх медалёў 20 чэрвеня вырасла да 31 (8-7-16), а агульная колькасць узнагарод Беларусі на Гульнях БРІКС складае 165 (34-56-75).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.