Вы тут

Непагадзь стала прычынай падзення 98 дрэў, пашкоджаны 6 аўто


Непагадзь стала прычынай падзення 98 дрэў, пашкоджаны 6 аўто. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.


Фота БелТА

Паводле ўдакладненых звестак, у выніку праходжання 19-20 чэрвеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 24 м/с у 6 раёнах рэспублікі пацярпелі 27 населеных пунктаў (Гродзенская вобласць — 24, Мінская — 2 і Магілёўская — 1). Пашкоджаны дахі 76 жылых дамоў і 58 гаспадарчых пабудоў, 2 аб’екты сацкультбыту (адзін адноўлены) і 56 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваны 98 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і ў Мінску. Паваленымі дрэвамі пашкоджаны 6 аўтамабіляў у Гродзенскай, Магілёўскай абласцях і ў Мінску. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў.

Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, у выніку падзення дрэў на чыгуначныя пуці затрымка ў руху 29 пасажырскіх цягнікоў у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях склала да 2 гадзін 28 хвілін.

Паводле даных ДВА «Белэнерга», па стану на 20.00 20 чэрвеня электразабеспячэнне спажыўцоў, парушанае ў выніку праходжання навальнічнага фронту, на тэрыторыі рэспублікі было поўнасцю адноўлена.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.