Вы тут

Беларускія палярнікі вярнуліся з 16-й антарктычнай экспедыцыі


Беларускія палярнікі вярнуліся з 16-й антарктычнай экспедыцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.


Фота БелТА

«20 чэрвеня позна вечарам авіярэйсам з Масквы ўдзельнікі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі прыбылі ў Мінск. Асабісты склад каманды здаровы. Праграма выканана ў поўным аб’ёме», — расказалі ў прэс-службе.

Гэта была самая працяглая Беларуская антарктычная экспедыцыя — 234 дні. Праведзены дзясяткі навуковых даследаванняў і эксперыментаў, выкананы тысячы навуковых вымярэнняў прыродных параметраў васьмі мерапрыемстваў у рамках падпраграмы «Развіццё дзейнасці Беларускай антарктычнай станцыі» дзяржаўнай праграмы «Навукова-інавацыйная дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» на 2021-2025 гады.

У бліжэйшы час у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.