У Магілёўскай вобласці затрыманы педафіл. З заявай аб дамаганнях суседа да малалетняй дачкі ў міліцыю звярнулася жыхарка аднаго з райцэнтраў, паведамілі БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
19-гадовы фігурант часта прыходзіў у сям’ю, каб дапамагчы па гаспадарцы шматдзетнай маці-адзіночцы. У адзін з такіх візітаў жанчына ўвайшла ў пакой і заспела суседа ў момант учынення злачынства. Высветлілася, што мужчына на працягу паўгода неаднаразова адасабляўся з 7-гадовай дзяўчынкай.
Падазроны затрыманы следчымі, распачата крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Назначаны шэраг экспертыз, высвятляюцца абставіны злачынства.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.