Вы тут

Пройдзе прэзентацыя кнігі пра спаленую фашыстамі вёску


24 чэрвеня ў Мінску пройдзе прэзентацыя дакументальнай кнігі Аляксандра Плавінскага і Андрэя Шавеля «Беразянка», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».


 

Пад адной вокладкай сабраны ўнікальныя даументальныя сведчанні пра тое, як фашысцкія карнікі спалілі лясную вёску ў Пухавіцкім раёне. Паселішча знаходзілася на памежжы Мінскай і Магілёўскай абласцей, Пухавіцкага і Асіповіцкага раёнаў, у зоне дзейнасці партызанскай брыгады «Полымя». Многія жыхары Беразянкі ваявалі ў складзе падраздзяленняў народных мсціўцаў. 

Беразянка ў даваенны час была месцам прыцягнення ў летні перыяд, на час адпачынку, творчых людзей — пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў. У паселішчы ў самыя перадваенныя гады разам з сям’ёю летаваў народны пясняр Беларусі Якуб Колас. Ён добра ведаў навакольныя лясы, з захапленнем апісваў прыроду гэтых мясцін. Знішчэнне вёскі, тое, што жывымі згарэлі шмат хто з добра знаёмых яму вяскоўцаў, сталася і яго асабістай трагедыяй. 

На прэзентацыі разам з аўтарамі збяруцца і нашчадкі жыхароў вёскі, сведчанні якіх, аповяды пра тое, што засталося ў памяці наступных пакаленняў беразянкаўцаў, пухавіччан, таксама істотна паўплывалі на нараджэнне кнігі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.