Вы тут

Беларускія байдарачнікі занялі ўвесь пастамент Гульняў БРІКС на 500-метроўцы


Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец стаў двухразовым чэмпіёнам Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

У ранішняй праграме пятніцы адбыўся фінал на дыстанцыі 500 м сярод мужчынскіх байдарак-адзіночак. Удзел у вырашальным заездзе прынялі пяцёра прадстаўнікоў Беларусі і чатыры расіяніны. Залаты медаль заваяваў наш Уладзіслаў Кравец (52,97 сек), для якога гэтая перамога стала ўжо другой у Казані пасля поспеху на тысячы. Другім з адставаннем у паўсекунды фінішаваў Мікіта Борыкаў, тройку прызёраў дапоўніў яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Літвінаў.

Поўнасцю беларускі пастамент на вяслярным канале здарыўся ўжо трэці раз: раней усе месцы на подыуме займалі нашы дзяўчаты па выніках фіналаў байдарак-адзіночак і байдарак-двоек.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.