Вы тут

У Гродзенскай вобласці вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі


Такія страты напаткалі 24 населеных пункта Зэльвенскага, Слонімскага і Ваўкавыскага раёнаў. У выніку шквалістага ветру пашкоджана 76 жылых дамоў, каля 60 гаспадарчых пабудоў, школа, 47 сельскагаспадарчых аб’ектаў. Павалена звыш 95 гектараў лесу. Падчас урагану было парушага электразабеспячэнне больш 70 вёскаў шасці раёнаў вобласці. 


Найбольш стыхія закранула Зэльвенскі раён. Вечарам 19 чэрвеня моцны вецер стаў прычынай маштабных разбурэнняў. Парывы дасягалі 22-25 м/сек. На жаль, не абышлося без ахвяр. У выніку падзення дрэва загінула жанчына 1982 года нараджэння, якая ў момант разгула стыхіі знаходзілася з сям’ёй ля Зэльвенскага вадасховішча.

У выніку ўрагана былі адключаны лініі электраперадач і больш за 50 трансфарматарных падстанцый. Следстам стала адсутнасць электразабеспячэння ў больш чым трыццаці населеных пунктаў Зэльвенскага раёна, такая ж сітуацыя склалася на дзевяці малочна-таварных фермах. На аднаўленчыя работы па электразабеспячэнні аператыўна былі накіраны брыгады некалькіх філіялаў электрычных сетак РУП «Гроднаэнэрга». На сучасны момант усе электрасеткі адноўлены, выконваюцца лакальныя работы па заяўках жыхароў. 

Больш усяго стратаў зарэгістравана ў вёсцы Бяражкі, дзе пашкоджана звыш 80 дамоў і гаспадарчых пабудоў. 

Побач з вёскай пашкоджана 70 гектараў лесу, дзе неабходна правядзенне суцэльных санітарных вырубак. Тут зараз працуюць работнікі мясцовага лясгаса сумесна з прадстаўнікамі МНС, вядзецца распілоўка паваленых і аварыйных дрэў, ачыстка тэрыторыі. Прадпрымаюцца меры па аператыўнай распрацоўцы пашкоджанай драўніны. 

Для ліквідацыі наступстваў стыхіі была сфарміравана група з 50 чалавек — работнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый Зэльвенскага раёна. Вызначана будаўнічая арганізацыя, якая займаецца аднаўленнем дахаў. З суседніх раёнаў на дапамогу накіравана 20 будаўнікоў. Патрэбныю тэхніку прадаставіла раённае і абласное ўпраўленне МНС. З фонда па ліквідацыі надзвычайных сітуацый выдзелены неабходныя будаўнічыя матэрыялы, у прыватнасці шыфер і цвікі. Падлічана, што для аднаўлення пашкоджаных аб’ектаў патрабуецца звыш пяці тысяч лістоў шыфера. 

Патрэбныя піламатэрыялы прадаставіў Слонімскі лясгас. Дарэчы, на дапамогу пацярпелым жыхарам, разам з органамі ўлады, спецыялістамі прадпрыемстваў і арганізацый, прыйшлі каля сотні валанцёраў, нераўнадушныя грамадзяне, якія не засталіся ўбаку ад чужой бяды. 

Дзякуючы аператыўнай і зладжанай рабоце, ужо адноўлены дахі каля 10 жылых дамоў. Усе жыхары самі удзельнічаюць у рамонце сваіх дамоў, ніхто не адсяляўся ў прадастаўленыя памяшканні. Між тым, такая магчмымасць захоўваецца — пацярпелыя могуць у любы час сутак звярнуцца за дапамогай па часоваму перасяленні. 

На месцы надзвычайнай сітуацыі разгорнуты штаб па ліквідацыі наступстваў урагану, які ўзначаліў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік. Работы вядуцца з удзелам кіраўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання, іншых адказных службаў і органаў улады. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.