Вы тут

У Мінску адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў грамадскага транспарту


У Мінску на тэрыторыі філіяла «Тралейбусны парк № 3» «Мінсктранса» 20 і 21 чэрвеня стартаваў двухдзённы конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў грамадскага транспарту.


Цырымонія афіцыйнага адкрыцця конкурсу пачалася з прыгожага і танцавальнага флэш-мобу моладзі прадпрыемства «Мінсктранс». Для ўдзелу ў спаборніцтвах у Мінск з’ехаліся вадзіцелі-транспартнікі з Беларусі (Віцебск, Гродна, Магілёў), а таксама Расіі (Санкт-Пецярбург, Казань) і Казахстана (Астана).

Сярод арганізатараў і ганаровых гасцей конкурсу прысутнічалі — дырэктар «Сталічнага транспарту і сувязі» Юрый Супрановіч, начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч, намеснік генеральнага дырэктара «БКМ Холдынг» Ірына Вязіцкая, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзімір Фёдаравіч. Аргкамітэт конкурсу ўзначаліў намеснік генеральнага дырэктара «Мінсктранса» Раман Прановіч.

— Нараджаўся гэты конкурс у асяроддзі працаўнікоў «Менскпасажыраўтатранса», Трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення, а пасля аб’яднання прадпрыемстваў у 2003 годзе з’явіўся конкурс прафесійнага майстэрства «Мінсктранса». І вось ужо не першы год мы запрашаем на гэтае свята нашых калег з іншых рэгіёнаў Беларусі і краін блізкага замежжа. Вельмі рады, што яны да нас прыязджаюць, глядзяць, як у нас пастаўлена справа, дзеляцца досведам. Мы таксама ездзім да іх на конкурсы прафмайстэрства — у Піцеры, напрыклад, бывалі не аднойчы. Вось і сёння ўсе мы тут дзеля таго, каб лепш адзін аднаго даведацца, абмяняцца ўражаннямі і атрымаць задавальненне, — адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Алег Дзюбенка.

На старт выйшлі 15 каманд агульным складам больш за 60 удзельнікаў. Сваё майстэрства вадзіцелі грамадскага транспарту дэманстравалі на аўтобусах МАЗ-203 і МАЗ-215, а таксама тралейбусах АКСМ мадэлей 321 і 333.

Аснова праграмы спаборніцтваў — конкурс па хуткасным манеўраванні сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў розных марак, а таксама тэарэтычная частка — экзамен на веданне правілаў дарожнага руху. Да афіцыйнага адкрыцця, здаўшы іспыт на ПДР, на старт выйшлі кіроўцы тралейбусаў і аўтобусаў. З Астаны на вялікім, двухсекцыйным аўтобусе нядрэнны вынік паказаў Ернат Сейтпакаў. З улікам таго, што МАЗы па вуліцах Астаны не ездзяць (пакуль), і нашы правілы дарожнага руху крыху адрозніваюцца ад Казахстанскіх, іх прыйшлося вучыць спешна, Р. Сейтпакаў і яго таварышы нядрэнна выступілі. Нават на тралейбусе паехалі, хаця гэтага віду транспарту ў Астане няма ўвогуле. Наконт гэтага некаторыя беларускія пасажыраперавозчыкі, будучы вадзіцелямі аўтобуса, спаборнічалі на тралейбусе і наадварот. Напрыклад, Сяргей Чылец мае 16 гадоў стажу — працаваў на аўтобусе і на тралейбусе. На спаборніцтвах прафмайстэрства Чылец прадстаўляў Тралейбусны парк № 2 «Мінсктранса» і выступіў-даволі паспяхова-надоўгім аўтобусе МАЗе і кароткім тралейбусе. Нашы руляць!

Пераможцамі сталі каманды філіялаў Тралейбусны парк №3 «Мінсктранса» і Аўтобусны парк №7 «Мінсктранса».

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.