Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Тыдзень можа прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Свае планы і намеры неабходна захаваць у тайне, калі вы зацікаўлены ў іх ажыццяўленні. У панядзелак, магчыма, давядзецца вытрымаць нападкі нядобразычліўцаў. У аўторак верагодна з’яўленне апекуна або ўплывовай асобы, тады пачнецца новы віток у вашай кар’еры. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці або запрасіце каго-небудзь да сябе.


Фота: pixabay.com

Цялец. Будзеце настолькі захопленыя чымсьці адным (хутчэй за ўсё, працай), што перастанеце заўважаць астатняе вакол сябе. Неабходна часова адысці ад стэрэатыпаў і даць магчымасць з’явіцца новаму ў вашым жыцці. Шмат каму можаце не дагадзіць, але ваша крытыка будзе справядлівай. Паспрабуйце захаваць хоць бы крыху энергіі для асабістага жыцця.

Блізняты. Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін. Не давядзецца разлічваць толькі на ўласныя сілы, знойдуцца ахвотныя вам дапамагчы. Значныя змены, якія адбудуцца ў асабістай сферы, павінны паўплываць на вашае жыццё на доўгія месяцы наперад. Набераце добры працоўны тэмп, паспрабуйце падтрымліваць яго. У выхадныя чакайце прызнанняў у каханні.

Рак. На гэтым тыдні вам проста неабходна выявіць альтруізм, здзейсніўшы які-небудзь у меру бескарыслівы ўчынак. Гэта, прынамсі, дазволіць адчуць сябе важным і патрэбным. На панядзелак непажадана планаваць ніякіх сур’ёзных спраў і важных сустрэч. Трэба гнаць прэч ад сябе назойлівыя думкі і назойлівых людзей, якія могуць падштурхнуць да непажаданых дзеянняў. У сераду варта пахваліць сябе за дасягненні апошніх дзён. Чацвер — добры дзень для зносін, вучобы, перагавораў. Вельмі запатрабавана будзе ваша актыўнасць і ініцыятыва. 

У суботу можаце апынуцца ў эпіцэнтры нечаканых падзей, захоўвайце самавалоданне.

Леў. Вы, падобна, крыху нервуецеся, але не варта дазваляць эмоцыям браць верх, дакажыце, хто сапраўдны гаспадар становішча. Паспрабуйце падвесці вынікі і выправіць парачку з дапушчаных за апошні час памылак, гэта дазволіць адчуць сябе лёгкім і вольным, што важна перад адпачынкам.

Дзева. На гэтым тыдні варта ўвасобіць у жыццё свае патаемныя планы і задумы. Аднак некаторыя з іх давядзецца злёгку падкарэкціраваць, у залежнасці ад развіцця падзей. Але паспрабуйце не прымаць паспешлівых рашэнняў, знайдзіце час для разважання і абдумвання. Пажадана рабіць гэта ў адзіноце. У суботу не варта ствараць канфліктных сітуацый у сям’і, пазбягайце спрэчак на любую сур’ёзную тэму. Нават калі маеце рацыю, хутчэй за ўсё, перамога дастанецца не вам.

Шалі. У пачатку тыдня ад сяброў можа паступіць цікавая прапанова, якая адкрывае перад вамі новыя магчымасці. Мінулыя заслугі дазволяць пачаць дастаткова перспектыўную справу. У аўторак і нядзелю магчымы важныя паездкі або камандзіроўкі. Пачынаючы з суботы, уладзяцца сямейныя праблемы, надыдзе перыяд поўнага ўзаемаразумення і неабходнай дапамогі з боку блізкіх.

Скарпіён. Падвядзіце вынікі і прааналізуйце падзеі. Вы зразумееце, што ўжо шмат чаго дабіліся, перад вамі адкрываюцца бліскучыя перспектывы. Серада — удалы дзень для раскрыцця сваіх здольнасцяў, вам будзе спадарожнічаць добры настрой, можна смела ўвасабляць у жыццё самыя авантурныя планы, не асцерагаючыся ўскладненняў. У выхадныя можаце стаць цэнтрам усеагульнай увагі і душой любой кампаніі.

Стралец. Вас можа чакаць тыдзень разважанняў і завяршэння распачатых спраў. Назапасілася шмат праблем, якія неабходна вырашыць, не адкладаючы. У пачатку тыдня не падпускайце да сябе нуду і засмучэнне: падзеі, якія адбываюцца з вамі, будуць вельмі пазітыўныя. Цяпер самы час для разбурэння старога і стварэння новага.

Казярог. Працаваць давядзецца шмат, а вось вынікі парадуюць няхутка. Самымі напружанымі днямі могуць аказацца аўторак і серада, не згаджайцеся з авантурнымі прапановамі. Начальства ў другой палове тыдня будзе вамі задаволена, і вы не пашкадуеце пра затрачаныя сілы. Выяўляйце менш эмоцый, выкарыстоўвайце аналітычныя здольнасці. Адпраўляйцеся ў адпачынак, вы зможаце выдатна правесці час і даведацца шмат новага. Спрыяльныя паездкі і падарожжы.

Вадаліў. Надышоў добры момант для рэалізацыі справы, якая даўно і доўга ў вас не атрымлівалася. Не сумнявайцеся: зрабіце рашучы крок, і адчуеце, што рухаецеся ў правільным напрамку. У аўторак павялічыцца колькасць кантактаў і карысных дзелавых сустрэч. Можаце атрымаць надзейных саюзнікаў, калі праявіце свой дыпламатычны талент і пачуццё такту і меры. У выхадныя паспрабуйце больш часу аддаць дзецям і блізкім.

Рыбы. Тыдзень пагражае стаміць вас сваёй інтэнсіўнасцю і напружаным рытмам. Ваш пазітыўны погляд на свет дазволіць з лёгкасцю спраўляцца нават з самымі складанымі задачамі. Адпачніце ад мітусні і клопатаў, адчуйце смак да жыцця. Самы час узяць водпуск і з’ехаць у далёкія краі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...