Вы тут

Беларусь нацэлена на інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння са спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі КНР


Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Ганконгу Таццяна Харлап сустрэлася з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Макаа Кітайскай Народнай Рэспублікі Хэ Ічэнам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Фота МЗС

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і Макаа, канкрэтныя праекты ў сферах гандлю, адукацыі, турызму, культурных абменаў, фарміраванне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, арганізацыі ўзаемных візітаў. Акрамя таго, пацверджана прыхільнасць Беларусі да прынцыпу аднаго Кітая і нацэленасць на інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння са спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі Кітая.

Хэ Ічэн адзначыў наяўнасць вялікага нерэалізаванага патэнцыялу супрацоўніцтва з Беларуссю, адкрытасць рынку Макаа для беларускіх тавараў і паслуг, гатоўнасць развіваць сувязі з беларускімі рэгіёнамі і запрасіў да ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах, што праводзяцца ў Макаа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.