Вы тут

Пенсіянер на веласіпедзе трапіў пад колы легкавіка ў Мінску


Пенсіянер на веласіпедзе трапіў пад колы легкавіка ў Мінску. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Паводле папярэдняй інфармацыі, 21 чэрвеня каля 15.10 58-гадовы кіроўца аўтамабіля LADA, выязджаючы з двара дома № 93 па Старавіленскім тракце, здзейсніў наезд на 68-гадовага мужчыну. Паведамляецца, што пенсіянер рухаўся па тратуары на веласіпедзе.

Веласіпедыста даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.