Вы тут

2200-гадовы кітайскі жаночы касцюм прадстаўлены ў Чаншы


У горадзе Чанша, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), упершыню прадстаўлены на выставе неверагодна тонкі касцюм, яго насіла кітаянка арыстакратычнага паходжання, якая жыла каля 2200 гадоў таму назад, перадае «Сіньхуа».


Касцюм вагой усяго 48 грамаў прадстаўлены ў рамках выставы пад назвай «Жанчыны часоў дынастыі Хань і Рымскай імперыі», якая праходзіць у Хунаньскім музеі. На выставе прадстаўлена больш за 200 экспанатаў з 19 музеяў Італіі і Кітая.

Касцюм, які апісаны як «тонкі нібы крыло цыкады» і «лёгкі нібы смуга», ніколі перш не быў прадэманстраваны публіцы. Ён адлюстроўвае вяршыню тэкстыльных тэхналогій часоў дынастыі Заходняя Хань (202 г. да н.э. — 25 г. н.э.). Выраб быў знойдзены ў грабніцы Мавандуй, таксама вядомай як грабніца Сінь Чжуй. Паводле гістарычных запісаў, Сінь Чжуй была жонкай канцлера ўдзельнага княства Чанша ў часы дынастыі Заходняя Хань і памерла ва ўзросце каля 50 гадоў.

Сярод прадстаўленых на выставе італьянскіх экспанатаў — фрэска з выявай Персея і Андрамеды, якая ўпершыню выстаўляецца за межамі Капіталійскіх музеяў з таго часу, як стала часткай іх калекцый. Як паведамляецца, 138 экспанатаў з Рыма ўпершыню прадстаўлены ў Кітаі. У прыватнасці, сярод іх некаторыя жаночыя статуі, якія ніколі раней не прадастаўляліся ў арэнду.

Выстаўка прысвечана сямейнаму, сацыяльнаму і эмацыйнаму жыццю жанчын, якія жылі як на Усходзе, так і на Захадзе 2000 гадоў таму назад. Яна працягнецца да 7 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.