Вы тут

Чжан Імоу паставіць кінаверсію трылогіі «Задача трох целаў»


Знакаміты кітайскі кінарэжысёр Чжан Імоу стане рэжысёрам-пастаноўшчыкам кінаверсіі навукова-фантастычнай трылогіі «Задача трох целаў». Пра гэта было аб’яўлена на 26-м Шанхайскім міжнародным кінафестывалі, перадае «Сіньхуа».


Інфармацыю пацвердзіў і праваўладальнік — кампанія Three-Body Universe Cultural Development Co., Ltd. Над экранізацыяй будуць сумесна працаваць Three-Body Universe Cultural Development і кітайская кінакампанія Beijing Enlight Media Co., Ltd., паведаміў старшыня праўлення Beijing Enlight Media Ван Чанцянь падчас форуму, які адбыўся ў рамках кінафестывалю.

Трылогія «Задача трох целаў» пісьменніка-фантаста Лю Цысіня стала важнай вяхой у кітайскай навукова-фантастычнай літаратуры. Твор быў перакладзены больш як на 30 моў і набыў шырокую папулярнасць.

У Кітаі ўжо створаны анімацыйная, тэлевізійная і радыёдраматычная версіі «Задачы трох целаў».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.