Вы тут

Сельгасвытворчасць краін ЕАЭС перавысіла $135 млрд


Сельскагаспадарчая вытворчасць краін Еўразійскага эканамічнага саюза ацэньваецца ў $136 млрд. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ЕЭК.


Фота БелТА

«За 10 гадоў сельскагаспадарчая вытворчасць павялічылася амаль на 30%. Вытворчасць малака складае больш за 51 млн т, а валавы збор збожжавых і зернебабовых культур — амаль 172 млн т. Пры гэтым самазабеспячэнне краін ЕАЭС прадуктамі складае 93% і надзейна абараняе іх харчовую бяспеку. Арменія — лідар у вытворчасці пладова-ягаднай прадукцыі. Тут яна кратна пераўзыходзіць партнёраў па ЕАЭС (сярэднедушавая вытворчасць пладова-ягаднай прадукцыі — 121 кг). Таму плады і ягады — клубніцы, абрыкосы, вінаград, яблыкі — круглы год свае (забяспечанасць больш за 100%). Іх экспартуюць і на ўвесь рынак ЕАЭС», — адзначылі ў ЕЭК.

Краіны ЕАЭС займаюць 1-е месца ў свеце па экспарце марожанай рыбы, пшаніцы і насення лёну, 2-е — па пшанічнай муке, сланечнікавым і рапсавым алеях, 3-е — па ячменю і рапсе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.