Вы тут

Рэйтынг Сунака ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню


Рэйтынг прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню, да палітыка адмоўна ставяцца 75% брытанцаў, паведамляе кампанія па вывучэнні грамадскай думкі YouGov.


Фота Сіньхуа

«Два апытанні, праведзеныя за апошнія сем дзён, паказалі, што тры чвэрці брытанцаў (75%) негатыўна ставяцца да прэм’ер-міністра, што з’яўляецца самым горшым паказчыкам за ўсю гісторыю назіранняў. Толькі 19% станоўча ацэньваюць Сунака», — каментуе кампанія вынікі даследавання.

Вынікі Сунака горшыя, чым у былога прэм’ер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана, антырэкорд якога быў зафіксаваны ў пачатку ліпеня 2022 года незадоўга да яго адстаўкі. Тады да яго адмоўна ставіліся 72% брытанцаў. Рэйтынг Сунака толькі крыху лепшы, чым у Ліз Трас падчас яе вельмі кароткага знаходжання на пасадзе прэм’ера.

YouGov таксама паказвае, што Сунак знаходзіцца на шляху да таго, каб прывесці сваю партыю да гучнага паражэння на выбарах. Пры гэтым даследаванне паказала, што калі б парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі адбыліся цяпер, то Кансерватыўная партыя Сунака атрымала б усяго 108 месцаў, што на 32 месцы менш, чым яшчэ пару тыдняў таму. Па дадзеных кампаніі, «гэта было б найменшая колькасць месцаў, атрыманых Кансерватыўнай партыяй за яе амаль 200-гадовую гісторыю ўдзелу ў выбарах у Вялікабрытаніі».

Паводле прагнозаў, Лейбарысцкая партыя Кіра Стармера можа атрымаць 425 месцаў у парламенце, што на 125 больш, чым у 2019 годзе.

22 мая Сунак анансаваў датэрміновыя парламенцкія выбары ў Злучаным Каралеўстве, якія павінны адбыцца 4 ліпеня. 24 мая афіцыйна завяршылася бягучая сесія парламента. Новы склад дэпутатаў прыступіць да працы 9 ліпеня. Афіцыйная цырымонія адкрыцця парламента, як чакаецца, адбудзецца 17 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.