Вы тут

Гара: Парад 3 ліпеня — сімвал гонару для нашага народа


Парад – гэта сімвал гонару для нашага народа. Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара на ўручэнні ўзнагарод прадстаўнікам ведамства, якія ўпершыню стануць удзельнікамі ўрачыстага параду 3 ліпеня, паведамляе БелТА.


Фота СК

У Дзень Незалежнасці ў Мінску пройдзе ваенны парад, у якім упершыню прыме ўдзел парадная каробка Следчага камітэта — па праспекце прамаршыруюць 140 афіцэраў ведамства. Сёння адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія прадставяць Следчы камітэт на парадзе. За ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры падрыхтоўцы да важнага мерапрыемства, Дзмітрый Гара ўручыў кожнаму супрацоўніку памятны юбілейны медаль «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і памятны нагрудны знак «10 год Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь».

«Парад 3 ліпеня – сімвал гонару для нашага народа. У ім прымаюць удзел толькі самыя годныя, бо гэта велізарная адказнасць. Я магу з упэўненасцю сказаць, што вы ўсе прыклалі максімум намаганняў і прарабілі вялікі аб’ём працы. Перакананы, што кожны прысутны з гонарам прадставіць Следчы камітэт на парадзе да Дня Незалежнасці», — падкрэсліў Дзмітрый Гара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.