Вы тут

Пакуль мы помнім — мы жывыя


22 чэрвеня для беларусаў — жалобная дата. Як і для многіх іншых народаў — пачатак самай страшнай, самай крывавай вайны. Але ж для нас гэта яшчэ і дата пачатку акупацыі — таксама самай страшнай, самай крывавай у гісторыі народа, праз тры гады якой мы не далічыліся кожнага трэцяга, якой толькі цяпер, не азіраючыся ні на кога, знайшлі нарэшце адпаведны сінонім — генацыд. Тое, што цягам трох гадоў тварылі на нашай зямлі фашысты, выходзіць за рамкі ўсяго чалавечага. Мы дагэтуль знаходзім і збіраем сведчанні таго бесчалавечага вар’яцтва, калі нелюдзі, што прыйшлі на нашу зямлю, адмаўлялі нам у праве жыць.


Знаходзім і захоўваем. Каб перадаць як запавет дзецям і ўнукам. Застываем кожны год 22 чэрвеня ў агульнай хвіліне маўчання, молімся за спачын у агульнай малітве, якую ўзносяць у гэты дзень прадстаўнікі ўсіх беларускіх канфесій. Кожнаму на гэтай зямлі ёсць у гэты дзень аб кім памаўчаць і за чый спачын памаліцца. А на месцы нашых спаленых фашыстамі вёсак вялікімі літарамі на камені — не зрушыць бура, не змые дождж — напісаныя словы: «Пакуль мы помнім — мы жывыя», «Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала...» Самы галоўны, вечны для нас запавет.

Адно з жалобных месцаў Беларусі — мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг» у Жлобінскім раёне. Гэты помнік прысвечаны замучаным фашыстамі непаўналетнім дзецям.

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.