Вы тут

Як праходзяць дні памяці Васіля Быкава


З 19 па 22 чэрвеня на тэрыторыі філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава» праходзіць серыя мерапрыемстваў да 100-годдзя са дня нараджэння народнага пісьменніка – «Чатыры дні памяці Васіля Быкава». 


— Гэта традыцыйнае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. 19 чэрвеня — дзень нараджэння Васіля Быкава, а 22 — дзень, калі ён пайшоў у іншы свет. Звычайна у гэтыя дні мы імкнемся зрабіць такія імпрэзы, каб чытачам і прыхільнікам творчасці народнага паэта было тут цікава. Апроч таго, дача — тое асяроддзе, дзе пісьменнік адпачываў, і для нашых наведвальнікаў мы імкнемся стварыць атмасферу інтэлектуальнага адпачынку. Паколькі Васіль Быкаў у нас яшчэ і мастак, то пленэры ў асноўным звязаны з выяўленчым мастацтвам, — расказала старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева

19 чэрвеня, у першы дзень, пад назвай «Знаёмы незнаёмы Быкаў» праходзілі экскурсія па музеі-дачы, літаратурныя размовы з наведвальнікамі і віктарына па загадкавых старонках творчасці пісьменніка.

«Ведаць тое, аб чым пішаш» — другі дзень мерапрыемства, дзе адбылася лекцыя, прысвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава на прыкладзе апавяданняў і аповесцей 1950–1960-х гг. 

— У гэтым годзе мы праводзім два пленэры: адзін — літаратурна-мастацкі, дзе удзельнікі мерапремства спрабуюць напісать свой уласны літаратурны твор. Напрыклад, сёння мы праводзім прэм’ернае чытанне эссэ «Аўтамабіль, час і Васіль Быкаў», якое напісала я. Потым Таццяна Дашкевіч, пісьменніца і рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман», праводзіла літаратурныя гульні, знаёміла з працэсам стварэння літаратурных твораў. Кожны жадаючы пасля напісання твора мог стварыць ілюстрацыю да яго. Справа у тым, што такі пленэр у нас ужо быў у мінулым годзе, і мы збіраем усе творы нашых гасцей, каб зрабіць кніжку з водгукамі пасля імпрэзы. 22 чэрвеня пройдзе другі традыцыйны «Васільковы пленэр». Васілёк ці валошка, як яшчэ па-іншаму яго завуць у Беларусі, гэта такая кветка, якая сваім колерам перакрывае ўсе астатнія. Перш за ўсё наш пленэр звязан з фарбамі, мы распісваем шоперы ў тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленне вобразаў Васіля Быкава праз інсітнае мастацтва», — дапоўніла Ірына Князева. 

— Я лічу, што гэта сакральнае месца для Беларусі, у якім прысутнічае свая атмасфера. Сёння ўдзельнікам мерапрыемства трэба будзе ад імя нейкай абранай імі рэчы на дачы Васіля Быкава напісаць свой твор. І можна будзе толькі ўпэўніцца ў тым, што рэчы могуць загаварыць з намі. Наогул літаратура — гэта гульня, і калі гэта ўсведамляеш, то з часам пачнеш добра пісаць, спрабуючы перасяляцца ў розных персанажаў, — падзялілася сваімі пачуццямі рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман» Таццяна Дашкевіч.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.