Вы тут

Бузін: Пакуль жывая памяць — дзяржава будзе развівацца


Пакуль жывая памяць — дзяржава будзе развівацца, заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін, перадае БелТА.


«22 чэрвеня — знамянальны дзень, трагічны і ў той жа час вельмі важны для нашай краіны. Беларусі была прыгатаваная смерць. Наш народ павінен быў быць знішчаны. Мы пераадолелі ўсё. Мы здолелі аднавіцца і адрадзіцца з попелу. Але тыя, хто шмат гадоў таму ішоў на нас з вайной, сёння спрабуюць нам дыктаваць уласную волю, распавядаць пра тое, як мы павінны жыць», — сказаў Мікалай Бузін.

Мы нікому нічога не павінны, адзначыў дэпутат. «Мы — нашчадкі герояў. Мы-Нашчадкі пераможцаў. Мы сёння можам пытацца з тых, хто нас знішчаў і забіваў. Ім з нас пытацца няма чаго, — падкрэсліў ён. — Пакуль жывая памяць — наша дзяржава будзе развівацца. Не трэба ні на каго абгортвацца і аглядацца. Трэба жыць сваім розумам і рухацца ў светлую будучыню».

Прэв’ю: БелТА​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.