Вы тут

Сабаленка завяршыла выступленне на турніры WTA-500 у Берліне


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў паўфінал турніру WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $922,5 тыс., паведамляе БелТА.


Фота НАК Беларусі

У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку трэцяя ракетка планеты саступала ў першым сэце расійскай тэнісістцы Ганне Калінскай (24-ы нумар сусветнага рэйтынгу) з лікам 1:5, пасля чаго не змагла працягнуць гульню з-за праблем са здароўем. У сваім першым матчы Арына Сабаленка падолела яшчэ адну расіянку Дар’ю Касаткіну (14) — 6:1, 6:4. У паўфінале Калінская сустрэнецца з беларускай Вікторыяй Азаранкай (19), якая ў першым матчы 1/4 фіналу была мацнейшай за прадстаўніцу Казахстана Алены Рыбакінай (4). Раней Азаранка перамагла грачанку Марыю Сакары — 6:4, 6: 2 і турчанку Зэйнеп Санмез (157) — 6:3, 6:3.

У 2021 годзе Азаранка і Сабаленка сталі пераможцамі парнага разраду гэтых спаборніцтваў. Цяперашні турнір на адкрытых травяных кортах нямецкай сталіцы фінішуе 23 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.