Вы тут

Купальская ноч у Купалавым доме


Адным з найбольш яскравых, маляўнічых і паэтычных абрадаў у беларусаў было свята Купалле. Яно захавалася і дажыла да нашых дзён разам з цудоўнымі купальскімі песнямі. Купалле падводзіла рысу доўгім дням (сонца паварочвалася на лета, а лета — на спякоту). У язычніцкія часы сярод шматлікіх багоў былі такія, ад якіх, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей, у тым ліку Ярыла і Купала.


У ноч на Івана Купалу абуджаецца самая магутная гаючая сіла зямлі, гараць вогнішчы, дзяўчаты пускаюць па рачным цячэнні вянкі, а на кароткае імгненне ў гушчары лесу расцвітае папараць-кветка. Хто яе сарве, той здабудзе шчасце сабе і людзям. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

21 чэрвеня ў дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адсвяткавалі «Купальскую ноч у Купалавым доме».

На пляцоўцы каля музея ўвесь вечар гучала традыцыйная музыка, купальскія песні, танцы і гульні разам з артыстамі сямейнага фальклорнага калектыву роду Лямбовічаў «Крона» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раённага цэнтра культуры, тэатра моды «ШармАн» Хацежынскага сельскага Дома культуры.

Свята прадоўжылася ў залах музея, дзе прайшлі майстар-класы лозапляцення, роспісы па тканіне, вырабе керамічных лялек, а таксама квэст «Люблю Купалу».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.