Вы тут

МНС папярэджвае аб небяспецы 23 чэрвеня


У многіх раёнах Беларусі 23 чэрвеня чакаюцца неспрыяльныя з’явы надвор’я — ратавальнікі папярэдзілі аб небяспецы.


Паводле інфармацыі Белгідрамета, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца заходні, 4–9 м/с, з парывамі да 14–20 м/с. Тэмпература складзе ад +20°С па паўночным захадзе да +28°С па паўднёвым усходзе. У Мінску абыдзецца без істотных ападкаў, аднак магчымы моцны вецер (парывамі да 14 м/с).

У МНС адзначылі, што з-за надвор’я магчымы пашкоджанні ліній сувязі і электраперадач, парушэнні электразабеспячэння, узгарання ў жылых і вытворчых будынках. Верагодныя таксама зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту, падтапленні асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, аўтадарог мясцовага значэння, пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.