Вы тут

Прэм’ер-міністр Венгрыі выступае за завяршэнне канфлікту ва Украіне


Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан назваў завяршэнне канфлікту ва Украіне адным з найважнейшых пунктаў старшынства яго краіны ў Савеце ЕС, якое пачынаецца з 1 ліпеня. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота: miniszterelnok.hu

У адным з інтэрв’ю ў адказ на пытанне, чаго чакаць Еўропе ад старшынства Венгрыі, ён адказаў, што венгры плануюць павысіць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай эканомікі.

«Мы за спыненне вайны. І праблема міграцыі павінна быць вырашана, — дадаў ён. — Да таго ж, мы хочам паклапаціцца аб тым, каб у пытанні пашырэння ЕС ішоў прагрэс у напрамку Заходніх Балкан».

Праблема міграцыі была закранута Віктарам Орбанам больш дэталёва. Паводле яго слоў, Венгрыя ўжо стварыла схему для разгляду заявак аб тым, каб давалі прыстанішча за межамі краіны.

«Калі мігранты хочуць прыбыць у Венгрыю, яны павінны спачатку звярнуцца ў венгерскае пасольства, напрыклад, у сербскай сталіцы Бялградзе. Там будуць вывучацца ўсе дакументы. Толькі калі венгерскія ўлады дадуць зялёнае святло, мігранты змогуць уехаць, інакш не», — паведаміў прэм’ер.

Орбан таксама адзначыў, што на піку міграцыйнага крызісу ў 2015 годзе, наведваючы галоўны чыгуначны вакзал у Будапешце, куды ў вялікай колькасці прыбывалі мігранты, ён зразумеў, што грамадская канцэпцыя бежанцаў уяўляе сабой занадта вялікія рызыкі для венгерскіх грамадзян. Напрыклад, многія з іх не падтрымліваюць роўныя правы для жанчын.

«Мігранты выступалі за рэчы, якія я палічыў небяспекай для Венгрыі», — сказаў Орбан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.