Вы тут

Паводкі ў індыйскім штаце Асам забралі жыцці 27 чалавек


Паводкі, выкліканыя моцнымі ліўнямі ў індыйскім штаце Асам, прывялі да гібелі 27 чалавек і вымусілі каля 171 тыс. жыхароў пакінуць свае дамы. Пра гэта паведамляе Агенцтва Анадол са спасылкай на інфармацыю Hindustan Times.


Фота БелТА

Паводкі закранулі каля 390 тыс. чалавек. Сем з 27 загінуўшых — жыхары раёна Карымгандж, а 7-гадовы хлопчык з раёна Барпета загінуў у выніку крушэння лодкі.

У 17 рэгіёнах было створана 245 часовых лагераў, дзе размясціліся 15160 з 171 тыс. чалавек.

Паводле даных Метэаралагічнага дэпартамента Індыі (IMD), колькасць ападкаў у штаце Асам з 1 па 19 чэрвеня перасягнула сезонную норму на 50 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.