Вы тут

Ва Украіне адключэнне электрычнасці зімой можа скласці больш за 20 гадзін у суткі


Жыхары Украіны будучай зімой, магчыма, будуць атрымліваць электраэнергію менш за чатыры гадзіны ў суткі, заявіў выканаўчы дырэктар энергакампаніі ДПЭК Дзмітрый Сахарук, паведамляе ТАСС са спасылкай на CNN.


Фота БелТА

Паводле яго слоў, калі не ўдасца аднавіць пашкоджаныя электрастанцыі, палепшыць прапускную здольнасць інтэрканектараў і наладзіць размеркаваную генерацыю, у некаторых месцах людзі будуць мець электраэнергію менш за чатыры гадзіны ў дзень.

Сахарук нагадаў, што да пачатку ацяпляльнага сезона засталося 120 дзён.

Раней генеральны дырэктар кампаніі Yasno, якая ўваходзіць у ДПЭК, Сяргей Каваленка адзначыў, што перспектыва ўключэння электразабеспячэння ў Украіне гэтай зімой на пяць-шэсць гадзін у дзень з’яўляецца «дастаткова рэальнай».

З-за пашкоджання аб’ектаў генерацыі з мая ва Ўкраіне практычна штодня ўводзяць графікі спажывання электраэнергіі, з адключэннямі, якія могуць доўжыцца шмат гадзін. Гэтыя адключэнні звычайна не датычацца аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і прамысловых прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць не менш як 80 працэнтаў імпартуемай электрычнасці для вытворчасці.

Паводле звестак улад, краіна пазбавілася больш як 9 ГВт (або 50 працэнтаў) сваіх магутнасцей генерацыі, знішчаны каля 80 працэнтаў цеплавой генерацыі і трэць гідрагенерацыі. Сітуацыю пагаршае неабходнасць планавага рамонту энергаблокаў атамных станцый. З пачатку чэрвеня Украіна павялічыла імпарт электрычнасці з еўрапейскіх краін больш як на трэць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.