Вы тут

Свята паэзіі ў гонар дня нараджэння Янкі Купалы пройдзе ў Ляўках 29 чэрвеня


Традыцыйнае свята паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім» да дня нараджэння народнага паэта Беларусі адбудзецца 29 чэрвеня на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.


Фота БелТА

Музей пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама і Аршанскай Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў.

Ганаровыя госці свята аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка Янку Купалу. Як расказалі ў музеі, святочны настрой гасцям падораць фальклорныя калектывы Аршанскага раённага цэнтра культуры.

Як запэўніваюць арганізатары, на свяце кожны зможа адчуць мілагучнасць роднай мовы і атрымаць асалоду ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песняў, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вянкоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.