Вы тут

Мінадукацыі: Маладзёжная палітыка Беларусі грунтуецца на патрыятычным выхаванні


Маладзёжная палітыка Беларусі грунтуецца на патрыятычным выхаванні і фарміраванні каштоўнасцей нашай моладзі. Аб гэтым у час круглага стала ў БелТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.


Фота БелТА

«У Беларусі маладзёжная палітыка — гэта адзін з найгалоўных вектараў развіцця дзяржавы. Цяпер самая галоўная задача ў тым, каб наша моладзь актыўна ўдзельнічала ва ўсіх сферах жыцця: сацыяльнай, грамадскай, эканамічнай, палітычнай. Ідэі і праекты моладзі ўсебакова падтрымліваюцца. Для гэтага ў У краіне створаны матэрыяльныя і нарматыўныя ўмовы: дзейнічаюць указы кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, выдзяляюцца прэзідэнцкія гранты. Ужо другі год нашы маладыя ініцыятары цікавых праектаў атрымліваюць фінансаванне для рэалізацыі сваіх ідэй. Акрамя таго, працуе і рашэнне ўрада аб падтрымцы маладзёжных ініцыятыў канкрэтна грамадскіх арганізацый. Гэты праект у нас з нарматыўнай падставай працуе ўжо другі год, яго папулярнасць вельмі шырокая. Асноўны яго арганізатар — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ініцыятывы вельмі разнапланавыя, нам у мінулым годзе нават прыйшлося часткова вызначыць вектары для таго, каб задаволіць усе запыты нашых грамадскіх арганізацый. Вельмі актыўная наша моладзь і ў якасці індывідуальных груп, якія таксама жадаюць рэалізавацца на рэспубліканскім узроўні і на месцах. Ёсць ужо цікавыя вынікі, і гэта добрая практыка», — расказала Таццяна Сіманоўская.

Яна адзначыла, што маладзёжная палітыка ў краіне — гэта зона адказнасці ўсіх рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і ўсіх мясцовых органаў улады.

«Актыўна нашы дзяржаўныя структуры працуюць з грамадскімі арганізацыямі і фармаваннямі. Гэта важны напрамак, таму што кожная з грамадскіх арганізацый і грамадскіх структур мае свае мэты і сектар уплыву на пэўную катэгорыю моладзі. Тым самым мы атрымліваем маштабную сістэму максімальнага ахопу моладзі ад 14 гадоў да 31 года, а нашы маладыя вучоныя і да 35 гадоў актыўна ўліваюцца ў работу разам з маладзёжнымі парламентамі. Гэта добры задзел, таму што мы даем магчымасць любому маладому грамадзяніну выбраць сабе сферу дзейнасці, у якой яму цікава, няхай гэта будзе навукова-даследчая, пошукавая дзейнасць або парламенцкі напрамак работы. Усё гэта дазваляе нашым маладым грамадзянам не застацца за бортам, актыўна далучацца і мець магчымасць уносіць пэўныя рашэнні для таго, каб рэалізоўваць нашу маладзёжную палітыку ў больш эфектыўным і прагрэсіўным напрамку. Гэта падтрымліваецца дзяржавай, і ў гэтым напрамку мы будзем далей працаваць. Вядома, самае галоўнае — гэта акцэнт на рэалізацыю праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне і фармаванне каштоўнасцяў нашай моладзі. На гэтым грунтуецца ўся нашая дзяржаўная моладзевая палітыка. Бо толькі патрыёт можа ўнесці неабходны ўклад у развіццё сваёй краіны», — падкрэсліла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.