Вы тут

Вынік Беларусі на Гульнях БРІКС склаў 247 медалёў


Беларускія атлеты завяршылі выступленні на Спартыўных гульнях краін БРІКС, заваяваўшы дзве з паловай сотні ўзнагарод, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

За адзінаццаць дзён спаборніцтваў прадстаўнікі нашай краіны выйгралі 247 медалёў: 55 залатых, 85 сярэбраных і 107 бронзавых. Найбольшы ўраджай быў сабраны ў веславанні на байдарках і каноэ — 50 узнагарод (16-14-20). Роўна тры дзясяткі ўзнагарод павезлі лёгкаатлеты (9-12-9), 24 разы на подыум узнімаліся плыўцы (13-4-7).

Па дзевятнаццаць медалёў было атрымана ў спартыўнай барацьбе (3-6-10) і мастацкай гімнастыцы (2-10-7), пятнаццаць прызоў заваявалі прадстаўнікі акадэмічнага веславання (4-7-4). Па адзінаццаць трапленняў на пастамент у самбістаў (2-6-3) і баксёраў (0-3-8).

Дзевяць узнагарод Гульняў БРІКС выйгралі цяжкаатлеты (2-3-4), восем — фехтавальшчыкі (0-4-4), па сем — прадстаўнікі сінхроннага плавання (1-4-2) і спартыўнай гімнастыкі (1-0-6). Пяць медалёў у актыве нацыянальных каманд па дзюдо (2-2-1), каратэ (0-3-2) і скачкам у ваду (0-2-3).

Па чатыры ўзнагароды Беларусі прынеслі спартсмены ў ушу (0-1-3), бадмінтоне (0-0-4) і барацьбе на паясах (0-0-4), яшчэ тройчы прызёрамі форуму станавіліся нашы коннікі (0-0-3) . Па два медалі на рахунку тэнісістаў (0-2-0) і шахматыстаў (0-1-1), па адным — у фіджытал-баскетболе (серабро), настольным тэнісе (бронза) і карэшы (бронза).

Больш за ўсё залатых медалёў Гульняў БРІКС (пяць) з нашай каманды заваявала байдарачніца Марына Літвінчук, чатырохразовымі чэмпіёнамі сталі весляр Уладзіслаў Кравец, а таксама плыўцы Ілля Шымановіч, Аліна Змушко і Анастасія Куляшова. Без узнагарод засталіся толькі прадстаўнікі брэйкінга і фіджытал-футбола.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.