Вы тут

Белгідрамет: рост узроўняў вады на большасці рэк Беларусі захаваецца


Рост узроўняў вады на большасці рэк Беларусі захаваецца. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота БелТА

«На рэках Беларусі пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 50 см за суткі, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец і на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда каля вёскі Будка. На Нёмане ў Гродне, Дняпры ў Магілёва і Жлобіна, Бярэзіне ў Бабруйска ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства», — распавялі ў Белгідрамеце.

Тэмпература вады істотна не змянілася і складае ў рэках ад плюс 15 да плюс 23 градусаў, а ў вадаёмах — ад плюс 19 да плюс 22 градусаў.

Паводле інфармацыі гідролагаў, у бліжэйшыя дні рост узроўняў вады на большасці рэк захаваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.