Вы тут

Лукашэнка: Гуманітарныя прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат пакут ахвяр ваенных дзеянняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Шпітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«У час сваёй гуманітарнай дзейнасці прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат болю і пакут ахвяр ваенных дзеянняў. Страты і пазбаўленні перажывала і ваша краіна, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёлета мы адзначаем 80-годдзе вызвалення ад нацызму, у агні барацьбы з якім загінуў кожны трэці беларус. Менавіта таму заклікаем усе дзяржавы да міру, дыялогу, узаемадзеяння з адкрытым сэрцам і чыстай душой. У сучасным свеце, ахопленым канфліктамі і варожасцю, гэты заклік набывае асаблівае значэнне. Толькі разуменне, перагаворы, гатоўнасць слухаць і ўменне чуць адзін аднаго дапамогуць нам пабудаваць мірную будучыню для нашчадкаў».

Прэзідэнт пажадаў Фра Джону Данлэпу здароўя і даўгалецця, Мальтыйскаму ордэну — працвітання.

«Будзем рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе Вы заўсёды знойдзеце падтрымку канструктыўных, стваральных ініцыятыў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.